Стаўка – на вопыт і прафесіяналізм

Калектыў работнікаў Жыткавіцкага дарожна-будаўнічага ўпраўлення №21 заўсёды характарызаваўся тым, што тут стараліся працаваць стабільна, павялічваючы тэмпы росту будаўніцтва, рамонту і ўтрымання дарог сваёй і суседняй Брэсцкай вобласці, а таксама рэканструкцыі вуліц гарадоў і вёсак.


Не змянілі свайму дзелавому стылю дарожныя будаўнікі і сёлета, хаця працаваць даводзіцца ў складаных умовах: значна знізіліся заказы, крыху зменшыўся сярэднямесячны заробак. І тым не менш паўгадавы план дарожна-будаўнічых работ быў паспяхова выкананы, а рэнтабельнасць склала 6,5 працэнта.


Выручае жыткавіцкіх дарожнікаў такі салідны заказчык, як вытворчае аб’яднанне “Граніт”, што ў Мікашэвічах. Вось і зараз яны вядуць тут рэканструкцыю аднаго з участкаў аўтадарогі. Згодна заказа другога буйнога калектыва — нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, ідуць работы на дарозе Брынёва – Старушкі. Да таго ж ДСУ-21 прымае самы непасрэдны ўдзел у тэндэры, што праводзіцца ў Брэсце, не выключана пасля яго перамога і атрыманне новага заказу на дарожныя работы.


Тут прымяняюць перадавыя тэхналогіі. Людзі працуюць зладжана, эфектыўна, з веданнем справы, умела выкарыстоўваюць сучасную тэхніку. Дарэчы, з пачатку бягучага года колькасць новых адзінак дарожна-будаўнічай тэхнікі тут прыбавілася.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.