Рубеж у тысячу тон

Першы камбайнавы экіпаж — тысячнік з’явіўся падчас сёлетняга жніва на Жыткаўшчыне.


Такога намалоту дабіліся камбайнеры Васіль Мікалаевіч і Іван Мікалаевіч Жыганюкі з КСУПа “Агра-Прыпяць” аддзялення Верасніца. Сваю тысячную тону збожжа камбайнеры выдалі з бункера “стэпавага карабля” у нядзелю. Па стану на 17 жніўня на рахунку камбайнераў ужо маецца тысяча адзінаццаць тон намалочанага зерня. Блізкія да гэтага рубяжа і камбайнавыя экіпажы ў складзе Уладзіміра Кірыловіча і Міхаіла Клімовіча, а таксама Фёдара Мажакі і Сяргея Матараса. Яны ўжо намалацілі больш чым па 900 тон зерня. Дарэчы, тысячны рубеж пакарыўся на сёлетнім жніве і вадзіцелям з гэтай жа гаспадаркі Мікалаю Блоцкаму, Уладзіміру Клімовічу, Мікалаю Маркевічу.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.