Хутка дажынкі
На апошніх гектарах вядуць абмалот збажыны хлебаробы КСУПа “Бялёў”. А гэта значыць, што тут хутка адсвяткуюць Дажынкі.
Добра папрацавалі мясцовыя земляробы падчас сёлетняга жніва. Хаця з-за пагодных умоў нямала пасеваў зерневых культур прыйшлося перавесці ў кармавую групу, але вынікі ўборкі ў цэлым задавальняючыя. Мясцовыя працаўнікі намалацілі амаль тысячу трыста тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць склала ў гэтым годзе каля дваццаці дзевяці цэнтнераў з гектара. Апошні паказчык вышэйшы ў параўнанні з леташнім. Зараз работнікі сельгаспрадпрыемства даводзяць намалочанае збожжа да ладу на зернетаку. Як вядома, калі ёсць хлеб, то і песня абавязкова будзе.
С. МІКАЛАЕЎ.