Чатыры ўзнагароды прывезлі вучні Жыткавіцкага раёна з абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
І тры з іх на рахунку інтэлектуалаў СШ №3 г. Жыткавічы імя І. Банава.
Дыплом І ступені па грамадазнаўству заваявала 10-класніца Анастасія Яцкевіч. Па гэтаму ж прадмету дыплом ІІ ступені ў 11-класніцы Паліны Мазур. Абедьзве – выхаванцы настаўніка Святланы Друк.
Вучаніца 9 класа Дар’я Блоцкая стала ўладальніцай дыплома ІІІ ступені па нямецкай мове (педагог Марына Мацюніна). І ўзнагародай такой жа вартасці па беларускай мове і літаратуры парадавала Алёна Вашкова, 11-класніца Верасніцкай СШ (педагог Наталля Вашкова).
Віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў з высокімі дасягненнямі і жадаем новых поспехаў!