Добрая справа

Сумеснымі намаганнямі Ленінскага сельсавета і Жыткавіцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм зроблена добрая справа для ўладальнікаў кароў вёскі Ленін.


Меліяратары сваёй тэхнікай перазалужылі для прыватных рагуль стары выпас. Яны не толькі па-новаму пасеялі траву, але і правялі на выпасе неабходныя работы па догляду. У наступным годзе новая паша ўжо будзе выкарыстана па прызначэнню. Гэта значыць, што на сакавітай маладой траве прыватныя рагулі значна прыбавяць малака. У сельсавеце спадзяюцца, што гэта акалічнасць дазволіць павялічыць рады мясцовых малаказдатчыкаў. Дарэчы, перазалужэнне выпаса — гэта не адзіная добрая справа, якую меліяратары дапамаглі ажыццявіць мясцовай уладзе. Пэўную дапамогу работнікі ПМС аказалі Савету і па добраўпарадкаванню тэрыторый.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.