Будаўнік – прафесія антыкрызісная
Цагляных кладак майстры з камунальнага будаўнічага прадпрыемства “Жыткавіцкая ПМК-97”, якім кіруе Вячаслаў Масла, працуюць як у нашым раёне, так і па-за межамі Жыткаўшчыны. Асноўныя іх сілы і тэхнічныя сродкі ў гэтыя перадасеннія дні сканцэнтраваны на такім важнейшым аб’екце як Верасніцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа.
Тут асвоены вялікі аб’ём работ, аб’ект будзе здадзены ў прызначаны тэрмін і ў верасні ў вокнах новага будынка запаляцца агеньчыкі.
Работнікі механізаванай калоны шчыруюць таксама на ўзвядзенні 40-кватэрнага жылога дома КІЗ-17, што ў мікрараёне Азёрны нашага райцэнтра. І хаця прыярытэт у апошнія гады аддаецца менавіта жыллёваму будаўніцтву, тым не менш не забыты і вытворчыя аб’екты: прадстаўнікоў Жыткавіцкай ПМК-97 можна сустрэць у Петрыкаўскім раёне, дзе ў вёсцы Чалюшчавічы яны завіхаюцца на будоўлі малочнатаварнай фермы.
У калектыве добра разумеюць, што замацавацца на будаўнічым рынку можна пры адной умове: будаваць не толькі якасна і хутка, але і з найменшымі выдаткамі. Да таго ж прагрэс не магчымы без новых тэхналогій і абмену вопытам. Таму традыцыйнымі становяцца конкурсы прафесійнага майстэрства па рабочых спецыяльнасцях.
За 7 месяцаў 2009 года тут уласнымі сіламі было выканана будаўніча-мантажных работ на 3 мільярды 175 мільёнаў рублёў. Есць аб’ёмы работ, у калектыве са 152 чалавек моладзі — большасць “асабовага састава”. Наперадзе — наступныя новабудоўлі. З верасня работнікі ПМК-97 разгортваюць будаўнічыя работы па ўзвядзенні 5 домікаў у Тураве і 3 — у Азяранах.
С.КУЛАКЕВІЧ.