За сіласам — зерне
Не менш напружана, чым астатнія сезонныя сельскагаспадарчыя работы, вядзецца ўборка кукурузы на сілас. Пры гэтым палова адведзеных пад гэтую культуру плошчаў ужо ўбрана.
Практычна завяршылі гэтую работу ў КСУПе “Бялёў” і пачалі ўборку гэтай культуры на зерне.
Таксама больш паловы планавага задання выканана ў КСУПе “Коленскае” і ААТ “Тураўшчына”.
Што датычыцца ўраджайнасці кукурузы, то ў сярэднім па раёну яна складае 228 цэнтнераў зялёнай масы з гектара.
А. КІЦУРА.