Не змяншаецца напружанне
Сельгаспрадпрыемствы актыўна вядуць копку бульбы. У гэтым годзе грамадскі палетак, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, можна сказаць, радуе нядрэннай аддачай.
Пры сярэдняй ураджайнасці 162 цэнтнеры з гектара ў сельгаспрадпрыемствах накапана амаль пяць тысяч тон клубняў. Убрана крыху больш паловы плошчаў, занятых пад “другі хлеб”. Па тэмпах уборкі бульбы лідзіруюць КСУПы “Бялёў”, “Коленскае” і “Дзякавічы”, а па ўраджайнасці — аддзяленне “Верасніца”, ААТ “Тураўшчына”.
С. МІКАЛАЕЎ.