Бой пустазеллю
мяркуюць на сваіх аб’ектах даць чыгуначнікі з надыходам цяпла сёлета.
Пачынаючы з мая і па верасень бягучага года будуць рэгулярна праводзіцца работы па знішчэнню пустазелля на чыгуначным палатне з дапамогай гербіцыдаў. Таму работнікі чыгункі звяртаюцца да людзей, каб яны не выпасалі на прымыкаючых да сталёвых магістралей тэрыторыях жывёлу, не ажыццяўлялі там выкошванне травы і пасадкі гародніны. Бо ў сувязі з праводзімымі работамі па знішчэнні пустазелля можа атруціцца жывёла і пацерпяць ад ядахімікатаў пасевы.
Сяргей БЕЛКА.