“Зямля бацькоў, зямля святая!”
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Зямля бацькоў, зямля святая!” праведзена ў Кажановіцкай бібліятэцы. Яна была прысвечана Году роднай зямлі.
На мерапрыемстве засяроджана ўвага вучняў на гістарычным лёсе Беларусі, яны шмат даведаліся пра мінулае краіны, яе нацыянальную спадчыну. Да мерапрыемства была аформлена і кніжная выстава “Мая зямля, мой край радзімы”.
Актыўны ўдзел у кампазіцыі прымалі вучні школ горада Валя Марусіч, Марына Ільеня, Марына Федаровіч, Лена Дзямко, Юля Ханеня, Насця Жураўлевіч, Вольга Федаровіч. Усе яны з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі.
Н. КІБ, загадчыца бібліятэкі.