Новае кафэ з італьянскай назваю

Bonfesto — так называецца новае кафэ, якое гасцінна расчыніла свае дзверы на Тураўскім малочным камбінаце ў першы месяц лета. Даць ацэнку майстэрству мясцовых повараў змаглі першымі супрацоўнікі новага прадпрыемства. А ў стравы абедзенага меню ўваходзіць прадукцыя мясцовага камбіната.
Новая кропка грамадскага харчавання разлічана на 45 пасадачных месцаў. Яна мае добрыя перспектывы: у будучым тут плануецца правядзенне серыі майстар-класаў для прадстаўнікоў рэстараннага бізнесу з прыцягненнем вядомых повараў нашай рэспублікі і замежных спецыялістаў.
Сяргей ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.