Вярнуліся лаўрэатамі
Паспяхова выступілі прадстаўнікі Жыткаўшчыны ў абласным адборачным туры VIII Міжнароднага фестывалю нацыянальных культур.
Цыганскі калектыў “Лачшо дывес”, якім кіруе Вячаслаў Яўлаш, стаў лаўрэатам гэтага прадстаўнічага культурнага форуму. Зацікавілі журы і гледачоў і стравы грузінскай кухні, якія прадэманстравала на абласным туры Іна Купчанка. Цяпер выканаўцаў ансамбля чакае фінал фестывалю. Ен пройдзе ў чэрвені наступнага года ў горадзе Гродна. Хочацца пажадаць такога ж паспяховага выступлення, як і ў абласным туры.
Ул. інф.