Дасягнутае не мяжа
У гаспадарках раёна з кожным днём павялічваецца намалот зерня кукурузы. На цяперашні час аграрыі здолелі пераўзысці мінулагодні паказчык па валавому намалоту.
Летась у грамадскія засекі было пакладзена 9760 тон кукурузнага зерня, у бягучым годзе гэты паказчык ужо дасягнуў дзесяці тысяч тон. Высокім зборам кукурузнага зерня спрыяе добрая ўраджайнасць гэтай культуры. З кожнага гектара ў сярэднім па раёну намалочваюць па 70 цэнтнераў зерня. У ААТ “Тураўшчына” гэты паказчык перавышае сто цэнтнераў, а ў КСУПе “Бялёў” – больш за дзевяноста. Відавочна, што дасягнуты намалот на кукурузным палетку для працаўнікоў вёскі яшчэ не мяжа. Уборцы на гэты час падлягае на зерне тысяча гектараў “каралевы палёў”.
Сяргей БЕЛКА.