Выраслі адгрузка і імпарт

Станоўчымі тэндэнцыямі вызначаецца восенню бягучага года вытворчая дзейнасць працоўнага калектыва адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес”. Так, за кастрычнік запасы гатовай прадукцыі на складах тут былі зніжаны на 204 мільёны рублёў і склалі 717 мільёнаў рублёў. Рэалізацыя прадукцыі (адгрузка) склала 1 мільярд 45 мільёнаў рублёў.


Нягледзячы на цёплае надвор’е і частыя дажджы, ад чаго дарогі да дзялянак становяцца цяжкапраходнымі, участкі і брыгады леспрамгаса працягваюць нарыхтоўку і вывазку драўніны як у нашым, так і трох суседніх раёнах. Вялікі калектыў лесанарыхтоўшчыкаў, нягледзячы на ўсе цяжкасці і выпрабаванні, думае жыць, працаваць і развівацца, таму і ўдасканальвае, абнаўляе сваю матэрыяльна-тэхнічную базу. Так, са сродкаў інавацыйнага фонду на бязвыплатнай аснове акцыянернаму таварыству былі выдзелены два лесавозныя аўтамабілі. А за ўласныя сродкі ў суме 164 мільёны рублёў былі набыты два новыя трактары.


Паспяхова складваюцца справы і ў галіне паставак лесаматэрыялаў за мяжу. Калі ў кастрычніку 2008 года іх было адгружана на экспарт на 108,6 мільёна рублёў, то сёлета на 164,1 мільёна.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.