Вапнаванне працягваецца
У комплексе разнастайных работ, якія з першых дзён свайго заснавання райсельгасхімія аказвала працаўнікам аграрнага сектара, вапнаванне кіслай глебы было і застаецца адной з адказнейшых і асноўных спраў. Бо не займацца ім – гэта значыць загадзя ўзяць курс на недабор запланаванага ўраджаю.
Вось і нядаўна акцыянернаму таварыству было даведзена заданне правесці вапнаванне 125 гектараў сельгасугоддзяў.
У асноўным гэта плошчы тураўскай зоны нашага раёна. Сюды трэба вывезці 500 тон даламітавай мукі, на гэтых работах штодзённа заняты каля пяці адзінак тэхнікі. У адзін з апошніх дзён было вывезена і ўнесена ў глебу 80 тон даламітавай мукі.
С. ВІЛЬЧЫК.