Пра гаспадара мяркуюць па падворку

495Праблема пакінутых, безгаспадарчых дамоў асабліва актуальная ў аддаленых сельсаветах, невялікіх вёсках.

Гаспадары паміраюць, іх дзеці, унукі разлятаюцца па краіне, а то і па замежжы, і пра гэтыя дамы многія забываюць. Хаты тым часам нярэдка разбураюцца, падворкі і ўчасткі становяцца крыніцай распаўсюджвання пустазелля. Як вядома, ужо з 2006 года, калі быў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №70, сельсаветы актыўна працавалі над упарадкаваннем жыллёвага фонду.

З цягам часу, праўда, стала паступаць нямала скаргаў на складанасці працэдуры прызнання дамоў нічыйнымі, на іншыя хібы заканадаўчага акта. І на змену яму прыйшоў іншы нарматыўны дакумент: у лютым 2012 года быў прыняты Указ №100 “Аб захадах па ўдасканаленні ўлікаў і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці”. Актыўна працуюць над яго выкананнем у Рычоўскім сельскім Савеце: пішуць пісьмы родзічам, напамінаюць, просяць. Толькі ў жніўні бягучага года было знесена 9 старых трухлявых пабудоў. Да канца года плануецца зруйнаваць яшчэ 16 аналагічных лядашчых аб’ектаў і тут ужо практычна выходзяць на гэтую лічбу.

У мясцовым сельскім Савеце, вобразна кажучы, імкнуцца не даць у крыўду ніводзін з 7 населеных пунктаў. І хаця адзнаку, як правіла, усе даюць па цэнтральнай сядзібе Савета, тым не менш ні адна аддаленая вёска не павінна быць у ролі падчаркі. Менавіта такога стылю ў сваёй рабоце прытрымліваецца сельвыканкам на чале з яго кіраўніком Віталіем Бакуновічам. Пастаўлены і пафарбаваны новыя агароджы ў вёсках Рычоў, Хільчыцы, Рыдча, Старажоўцы і г.д. Наведзены парадак на могілках. Новае аблічча нададзена малым архітэктурным формам. Усё павінна вабіць вока як гаспадароў, так і іх гасцей.

А ствараюць гэтую прыгажосць у вёсках як супрацоўнікі сельвыканкама, так і работнікі ўстаноў культуры, адукацыі, аховы здароўя і г.д. Станоўчы прыклад іншым, да слова, паказвае калектыў Сямурадскага клуба на чале са сваім загадчыкам: чыста, прыгожа як каля самой установы, так і на ўласных падворках работнікаў культурнай нівы.

Сяргей ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.