Каб паспяховыМ быў пачатак

33445З добрымі вытворчымі паказчыкамі завяршылі мінулы год працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Жыткавіцкі торфабрыкетны завод». А гэта, безумоўна, трывалы падмурак для таго, каб у новым годзе быў зроблены ўдалы працоўны старт.
Так, замест планавых 46764 мільёны рублёў таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах было выпушчана на 49545 мільёнаў рублёў. Пры заданні 100 тысяч тон брыкета было выраблена фактычна 103,5 тысячы тон. Асвоена інвестыцый у асноўны капітал 9,3 мільярда рублёў пры плане 7,9 мільярда рублёў.
За мінулы год на экспарт было адгружана 12 тысяч тон торфабрыкетаў на 722,5 тысячы долараў ЗША. Паспяхова выканана заданне па энергазберажэнні. На ранейшым узроўні засталася колькасць працуючых — 290 чалавек. За 2013 год сярэднямесячная зарплата на ААТ «Жыткавіцкі торфабрыкетны завод» склала 4,3 мільёна рублёў — 122,5 працэнта да папярэдняга года.
Сяргей ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.