Памятаем і спачуваем
Нядаўняя трагедыя ў мінскім метро закранула душы і сэрцы кожнага беларуса. Не пакінула яна раўнадушным і калектыў Жыткавіцкага лясгаса. У памяць аб людзях, што загінулі падчас тэрарыстычнага акту, ля адміністрацыйнага будынка работнікі ўстановы заклалі алею памяці з 13 дрэўцаў, па колькасці ахвяр выбуху – 5 бярозак як напамін пра жанчын і 8 клёнікаў у памяць аб загінуўшых мужчынах.
Read more