Творить приятно, побеждать – вдвойне!

Районный этап республиканского конкурса детского творчества «Здравствуй, мир!» прошел в минувшую пятницу в Житковичском районном Доме детского творчества. Представители тринадцати учреждений образования района стали его участниками.

Read more

Пад ручкі з вершыкамі ды прыпеўкамі…

Было гэта некалькі гадоў таму назад. У вялікай зале раённага Дома культуры сваё майстэрства дэманстравалі самадзейныя і народныя гурты Жыткаўшчыны. Іх разнастайныя нумары, сцэнкі і імправізацыі суправаджаліся дружнымі, шчырымі воплескамі шматлікай публікі. Божа мой, які россып талентаў! Але асабліва запала ў душу выступленне частушачніцы Ніны фёдараўны Лінкевіч з вёскі Новыя Мілевічы, якой акампаніраваў на баяне яе сын Вячаслаў. Якія вясёлыя, гарэзлівыя частушкі гучалі са сцэны! Тады падумалася: а хто складае гэтыя “забойныя” прыпеўкі? Няўжо сама галасістая жанчына?

Read more

Выратавальнік-дэпутат

Без малога год Аляксандр Лахвіч сумяшчае службу выратавальніка-пажарніка, узначальваючы адзін з выдаленых пажарных аварыйна-выратавальных пастоў у вёсцы Мілевічы з грамадскай дзейнасцю выбранніка народа, дэпутата мясцовага выканаўчага камітэта. Зараз жа ён не толькі прыходзіць на дапамогу ў крытычнай сітуацыі, але і вырашае праблемы мясцовага насельніцтва, якое аддало яму свой выбарчы голас.

Read more

Сельскі фельчар у пашане

Проста немагчыма ўявіць паўнакроўнае жыццё такой вялікай вёскі як Мілевічы без мясцовага фельчарска-акушэрскага пункта. А пра яго тут даўно і далёка ідзе добрая слава, бо гаспадыня ФАПа Любоў Кочка – чалавек на сваім месцы, высокі прафесіянал сваёй справы, чулы, спагадлівы чалавек.

Read more

Бібліятэчных спраў майстар

Утульны будынак Мілевіцкай бібліятэкі штодзённа чакае сваіх чытачоў. Менавіта гэтая ўстанова культуры карыстаецца попытам у мясцовых жыхароў, якія маюць добрую магчымасць акунуцца ў атмасферу творчасці. Пры гэтым кожны знойдзе любую кнігу на свой густ.

Read more

Добры дзень, вясковая школа!

Збочваю з дарогі і, пахрумстваючы сняжком, напрамкі шыбую сцежкаю да двухпавярховага будынка Мілевіцкай сярэдняй школы.


— Дырэктар на ўроку працы, які праз хвіліну-другую якраз заканчваецца, — адказвае на маё прывітанне дзяжурная тэхнічка. Знаёмлюся з багатай насценнай дакументацыяй установы адукацыі, і праз некалькі хвілін прыходзіць яе гаспадар. Халат, што лоўка, зграбна сядзіць на ім, робіць дырэктара такім простым, прызямлёным, блізкім да вучняў, зямлі і працы на ёй.


— Пачакайце, калі ласка, хвілінку, зараз пераапрануся і прыйду, — паздароўкаўшыся, гаворыць Міхаіл Адамавіч Хаміцэвіч.

Read more

Дапаможам!

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання працягвае бестэрміновую дабрачынную акцыю па збору аддзення і абутку для розных катэгорый малазабяспечаных грамадзян.

Read more

«Настаўнік года-2011»

Конкурс прафесіянальнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года-2011” адбыўся ў мінулую пятніцу ў Жыткавіцкай дзіцячай школе мастацтваў імя Уладзіміра Будніка. У суперфінале сустрэліся чатыры педагогі з розных навучальных устаноў Жыткаўшчыны.

Read more

Да “Людзей на балоце”, у Глінішча…

У духоўным набытку нашага народа і вялікай беларускай літаратуры, сусветнай літаратуры творы Івана Мележа стаяць на асобай прыступцы. Яны, бясспрэчна, — найвышэйшы ўзор усёй беларускай прозы, самая высокая і сонечная, як некалі згадваў Пімен Панчанка, вяршыня беларускай літаратуры. Яго прыгожая і мудрая палеская сага – “Людзі на балоце” — у свой час ашаламіла, усхвалявала, узмацніла пачуццё гордасці за нашу літаратуру, за свой народ. І, бясспрэчна, не маючы такога багацця, нам, беларусам, вельмі складана было б сёння даказаць, што мы сапраўды адзіны народ і “людзьмі завемся”.

Read more