Інфармацыйная група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета Віктар Атліванаў, прыехала ў вёску Найда загадзя да вызначанага ў аб’яве часу пачатку сустрэчы. Але нягледзячы на гэта ў мясцовым клубе, дзе ладзілася мерапрыемства, ужо сядзелі некалькі мясцовых жыхарак. Жанчыны аказаліся гаваркімі, таму пасля кароткага прывітання паміж імі і прадстаўнікамі раённай улады завязалася, так бы мовіць, душэўная размова. Жанчыны, якія пражылі па некалькі дзесяткаў гадоў у гэтым населеным пункце, гаварылі аб набалелым: вёска вымірае, усё менее гаспадароў, якія трымаюць на сваіх падворках жывёлу, у дадатак і мясцовая гаспадарка далучана да суседняга сельгаспрадпрыемства, што таксама не спрыяе развіццю населенага пункта.
Read more