Іх багацце – лес і людзі
Стабільнасцю, высокімі паказчыкамі ў рабоце штогод вызначаецца працоўны калектыў Жыткавіцкага лясгаса, які на нашай Гомельшчыне займае лідзіруючае месца сярод аналагічных падраздзяленняў лясной галіны. Не падвялі лясгасаўцы і летась, з добрымі паказчыкамі падышлі да раённага злёту перадавікоў.
Быў перавыкананы план па лесаўзнаўленні, і гэтыя работы праведзены на плошчы ў 183 гектары. Станоўчыя лічбы таксама дасягнуты па такіх паказчаках як стварэнне лясных культур, рубкі догляду ў маладняках і рубкі прамысловага карыстання.