Шанаваць роднае

У першы тыдзень верасня на ўсёй Беларусі ўсталёўваецца ўрачыста-узнёслая атмасфера. Па ўсёй краіне адбываюцца сустрэчы з Кнігай і Мудрым Словам, ідзе духоўнае яднанне з Творчай Будучыняй — мы адзначаем свята беларускага пісьменства. У бібліятэках Жыткавіцкай цэнтралізаванай сістэмы ладзяцца разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай кнізе, роднай мове.

Read more

Свята прывёз аўтаклуб

Нядаўні маршрут аўтаклуба пралягаў праз вёскі Знаменка, Бечы, Бячанская Буда. “Беражыце жыллё ад пажараў” — такой была тэма выступлення спецыяліста раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аркадзя Лагуна.

Read more

З канцэртам у аддаленую вёску

“Ніводная вёска не павінна быць забыта” — пад такім дэвізам здаўна працуюць самадзейныя артысты Дзякавіцкага сельскага Дома культуры. Таму яны жаданыя госці ў кожным населеным пункце мясцовага Савета. Вось і нядаўна ім дружна апладзіравалі жыхары вёсак Буды, Пласток, Лутоўе.

Read more

Адзначаны дыпломамі

У конкурсе маладзёжнай творчасці “Крокі”, які прайшоў у гарадскім пасёлку Акцябрскі, бралі ўдзел і самадзейныя артысты Жыткаўшчыны. Імі сталі ўдзельніца мастацкай самадзейнасці гарадскога Дома культуры мікрараёна Жыткавічы-1 Кацярына Лашына і гурт “Гастраном”.

Read more

Святло яго душы

У той выхадны дзень хораша і разам з тым сумна было на душы кожнага, хто прыйшоў да Жыткавіцкай дзіцячай школы мастацтваў на цырымонію адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў памяць аб беларускім кампазітары У. І. Будніку. Хораша таму, што ён не забыты, у прадчуванні такой вось падзеі, а сумна, канешне, з той незваротнай нагоды, што Уладзіміра Іванавіча няма з намі, светлая яму памяць.

Read more

ВІЛЬЧА ЎСПАМІНАЛА, СМЯЯЛАСЯ І ТАНЦАВАЛА

Куды б ні заводзілі нас пакручастыя жыццёвыя шляхі-дарогі, а не-не ды і захочацца зноўку наведацца на радзіму, пабачыць родных і суседзяў, усіх аднавяскоўцаў, прайсціся знаёмымі сцежкамі, якія за апошнія гады добра-такі ўтравянелі, на ўсе грудзі падыхаць родным паветрам, якога , здаецца, болей водарнага нідзе няма ды, па-дзіцячаму заліхвацка ўскінуўшы галаву ў бок буслянкі, адкуль даносіцца ўладны клёкат яе гаспадара, крыкнуць-запытацца: “Здароў, бацян! І ў якім ты ўжо тут пакаленні?”

Read more

По обычаям предков

Туров.У подножья Замковой горы, на берегу Припяти развернулась главная часть купальского гулянья, привлекшая внимание не только местных жителей, но и гостей из ближнего и дальнего зарубежья.

Read more